Куратарская экскурсія “Жыццё і смерць ад археалогіі да этнаграфіі“.

На экскурсіі мы паспрабавалі “злучыць“ агульнай асновай пахавальную традыцыю таямнічых зарубінцоў (зарубінецкая археалагічная культура эпохі ранняга жалезнага веку) і сучасных беларусаў. Галоўнае пытанне, адказ на якое вынікае напрыканцы экскурсіі: якім чынам, не гледзячы на тысячы гадоў гісторыі, рэлігійных і грамадскіх змен, менавіта ў самым сэрцы Палесся захавалася і працягвае бытаваць архаічная (дахрысціянская) аснова пахавальнага абраду? 👨‍🎓 Лектар: Пятро Цалка, дырэктар Веткаўскага музея.
Back to Top