Ці раздасць Лукашэнка беларусам зброю? | Раздаст ли Лукашенко белорусам оружие?

Мы, беларусы, мірныя людзі, і нават у дзяржаўным гімне нам пра гэта штодня нагадваюць. Але што рабіць, як вакол адны ворагі? Ну, калі верыць айчыннай прапагандзе. На захадзе і поўначы НАТА спіць і бачыць, як прыхопіць наш “клачок” зямлі сабе. На поўдні “бандэраўцы” нядобра глядзяць у бок “Сінявокай”… Нам толькі і застаецца, што “вастрыць косы” ды збірацца ў палкі тэрытарыяльнай абароны. Ці ўяўляе з сябе хоць нешта больш-менш сур’ёзнае беларуская тэрытарыяльная абарона? Ад каго яна нас абароніць і ці дадуць беларусам у рукі зброю? Што здарылася з беларускай мяжой і ў што ператварыўся Саўбез? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ваенны эксперт Ягор Лебядок. 01:00 Тэрытарыяльная абарона і Савет бяспекі: ці ёсць сувязь? Чым будзе займацца тэрытарыяльная абарона? Гэта праверка сістэмы пад пагрозай новых масавых выхадаў людзей на вуліцы ў рэгіёнах? 09:50 Тэрытарыяльная абарона будзе выконваць міліцэйскія функцыі? А цi набяруць туды людзей? Будуць адабраць туды лаяльных да ўлады беларусаў? Сумны досве
Back to Top