Прэм’ера харавой сімфоніі “Вясна” для зводнага народнага хора кафедры беларускай народна-песеннай творчасці маладога і таленавітага кампазітара Канстанціна Яськова. Ідэя гэтага праекта нарадзілася некалькі гадоў таму назад у Станіслава Іосіфавіча Дробыша. Харавая сімфонія “Вясна” прадстаўляе сабой сугучча веснавых песень розных рэгіёнаў Беларусі, інтэрпрэтаваных у розных сучасных музычных стылях, якія аб’ядноўваюцца адным словам фольк-ф’южн. Мы не імкнуліся да дакладнай рэкаструкцыі тых ці іншых абрадаў і рытуалаў. Гэта сімфонія адчуванняў і ўраджанняў: першыя песні жаўранкаў і звон капяжу, весялосць Вялікання і пажаданні дабрабыту, прадчуванне новага, лепшага года і палягчэнне ад растання з зімой, маладосць, мары, радасць першага кахання, горыч ахвяры і ўсёахватная вера.
Сімфонія скаладаецца з пяці частак: “Загуканне вясны”, “Вялікдзень”, “Юр’я”, “Веснавыя карагоды”, “Троіца”.
Музычнае суправаджэнне сімфоніі існуе ў дзвюх рэдакцыях - гэта партытура для эстрадна-сімфанічнага аркестра і к
1 view
59
12
2 months ago 00:03:40 1
Баев Евг. МЕН - ТЫВА МЕН (симфонический оркестр+хор) О. Шанагаш (слова) и К. Сарыглар (музыка)