“Мясцовы час“ - Я жыў (1991)

Ледзь гарыць свечкі агонь. Ранак спужае мой сон. Вось і ўсё. Скончылася ноч. Сонца ўзыходзіць на трон. Новы дзень, што ты прынёс - Радасць ці, можа быць, смерць? Падкажы, сумны мой лёс, Што Богам дадзена мне? Прыпеў: Скажы мне, як мне жыць і што аддаць, Каб на сканчэнні год я змог сказаць: Я жыў! Я жыў! Я жыў! Я жыў! Каб пражыць і не журбіць, Помні зямлі запавет: Дзе бы ты ні быў, дзе б ні блукаў, Скрозь пакідаеш свой след. Прыпеў. (2) Як паліў свечкі агонь, Успомніў адвечны закон. Вось і ўсё, скончыўся дзень. Сонца садзіцца за ўзгор. Прыпеў.
Back to Top