Зоя Белахвосцік адзначае юбілей.

Зоя Белахвосцік адзначае юбілей. Больш чым сорак роляў створаны заслужанай артысткай у тэатры; яе гераіні - асобы рамантычныя, але ў той жа час поўныя адвагі. Ганна Савуткіна даведалася, пра што марыць імянінніца ў свой пяцідзесяты дзень нараджэння. Чвэрць стагоддзя Зоя Белахвосцік працуе ў тэатры. Адразу пасля заканчэння тэатральна-мастацкага інстытута трапіла ў Купалаўскі. Роля-візітоўка - Паўлінка ў аднайменнай камедыі класіка. Падчас бенефісу сыграла ў “Крывавай Мэры”, па просьбе імянінніцы спектакль толькі на адзін вечар вярнулі ў афішу. (Зоя Белахвосцік, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь і Аўтаномнай Рэспублікі Крым: “Крывавая Мэры“ - гэта быў мой найлепшы спектакль, і я яго ўспомніла“.) (Мікалай Кірычэнка, народны артыст Беларусі: “Гэтая актрыса блізкая мне па духу і па спосабе існавання на сцэне. Таму што з унутранай аддачай і заўсёды, калі сяджу і гляджу ёй у вочы, бывае, што я стаміўся, але не магу не адказаць на гэты ўнутраны позыў актрысы“.) Дарэчы, акцёрскую прафесію Зоя Валянцінаўна абрала не знянацку - сама ж з тэатральнай сям’і. Пах куліс заслужаная артыстка ведае з дзяцінства: дзядуля Глеб Глебаў іграў на гэтых жа, купалаўскіх, падмостках. (Зоя Белахвосцік, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь і Аўтаномнай Рэспублікі Крым: “Я заўсёды баялася выступаць і зараз баюся, але вельмі хацела быць актрысай і ведала, што буду ёй. Мне скардзіцца ў любым выпадку грэх, хочацца больш працы, добрай, сапраўднай. Думаю, што я шчаслівая актрыса“.) Зоя Валянцінаўна - эксперыментатар, з лёгкасцю адважваецца на праекты некласічных сцэнарыяў, іграе і эпізадычныя ролі, нягледзячы на званне заслужанай артысткі. Кожны яе выхад на сцэну - свята для ўдзячных гледачоў. © Белтэлерадыёкампанія, 2000-2009
Back to Top