Гісторык Яўген Балбераў пра самы старажытны артэфакт у Магілёве

“Парадоксы памяці” – гісторык Яўген Балбераў расказвае пра пліту з гербам рода Валовічаў. Яна была выяўленая на Успенскіх могілках горада яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму. Артэфакт, які па меркаванні даследчыкаў быў створаны ў XVI стагоддзі – самы старажытны элемент сучаснай гарадской прасторы. На ёй выяўлены асабісты герб, які адпавядае гербу канцлера ВКЛ, аднаго са стваральнікаў Статута ВКЛ Астафея Валовіча.
Back to Top