Аўтар эталону гербу Пагоня спачывае тут | Создатель эталона герба Погоня покоится тут

Эталон гербу Пагоня стварыў мастак Яўген Кулік. Спачывае ён на Кальварыйскіх могілках у Менску. Кім ён быў? Што гэта за нязвыклае месца, дзе ён знайшоў вечны спачын? У гэтым выданні праграмы “Загадкі беларускай гісторыі“ Аляксандр Краўцэвіч раскажа пра Кальварыйскія могілкі – самыя старыя ацалелыя клады Менску. Сёння гэта цэнтр гораду. І адно гэта выклікае пытанні. Напрыклад, чаму іх пашкадавалі камуністычныя перабудоўнікі сталіцы? Асаблівае значэнне менскай Кальварыі надае не старажытнасць сама па сабе, і не ўнікальная брама, а пахаванні пакаленняў беларускіх дзеячаў: мастакоў, пісьменнікаў, мысляроў, палітыкаў і навукоўцаў. У выніку сёння мы маем своеасаблівы беларускі пантэон. Пра гісторыю Менскай Кальварыі гісторыку Аляксандру Краўцэвічу дапамогуць расказаць мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі і ксёндз Андрэй Сіповіч, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Менску. 00:00 Уступ 00:49 Гісторыя Кальварыйскіх могілак 03:27 Сяргей Харэўскі:
Back to Top