Андрэй Хадановіч / “Шнуркі“

Шнуркі Раскажу вам пра хлопца, што жыў у вершы, няскончаным і нідзе не надрукаваным. Яго прыдумаў паэт, калісьці неперавершаны, а сёньня стары, самотны й расчараваны. Хлопец джынсы насіў зь дзіркай вышэй калена, швэдар, зьвязаны мамай, цёплы і модны. А ў ботах шнуркоў не было. Калі ўжо казаць сумленна, то пра шнуркі не падумаў паэт самотны. Хлопчыку падабалася раньняя восень, пасядзелкі ў кавярні, калі ня паляць, падарожжы тралейбусам трыццаць восем і дзяўчо, што адразу запала ў памяць. Дзяўчынка села н
Back to Top