Як яна спявае! Да дрыжыкаў! Наста Някрасавай і Яцэк Клейф — Разбуры турмы муры («Палякі беларусам»)

Гэты ролік «Палякі беларусам» на легендарную песню «L’Estaca» Люіса Ллаха ў выкананні Насты Някрасавай і Яцэка Клейфа. Ініцыятары і арганізатары гэтай пастаноўкі — фонд імя Стэфана Баторыя і Асацыяцыя маркетынгавых камунікацый SAR. Спеўнік, дзе ёсць тэкст і гэтай песні, пампуйце тут: Глядзіце кліп на беларускамоўную версію песні «Разбуры турмы муры», спяваюць Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Kosmas: У перакладзе на беларускую мову Андрэя Хадановіча легендарная песня «L’Estaca» Люіса Ллаха стала своеасаблівым гімнам апазіцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 9 жніўня. 31 жніўня падчас 40-годдзя падпісання жнівеньскіх пагадненняў удзельнікі акцыі салідарнасці з Беларуссю маглі пачуць «L’Estaca» ў выкананні беларускай спявачкі і даследчыцы культуры Насты Някрасавай і легендарнага польскага мастака Яцэка Клейфа. Фрагменты мітынгу сталі часткай кліпа «Палякі беларусам». Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду: @symbalby
Back to Top