Паэзія Войцеха Бановіча. Poezja Wojciecha Bonowicza. . Санаторый пад клепсідрай.
“Аркуш паперы, які пачынае дыхаць”: паэзія Войцеха Бановіча
7 верасня а 18:00 у межах цыклу “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца творчы вечар паэта Войцеха Бановіча. Вядомы кракаўскі аўтар прачытае вершы з трох апошніх зборнікаў, а таксама распавядзе пра сваю творчасць. Мадэратарам сустрэчы і перакладчыкам паэзіі Войцеха Бановіча на беларускую мову выступіць паэт Андрэй Хадановіч.
Што меў на ўвазе Бановіч, сфармуляваўшы: “Стараюся, каб словы ў маіх вершах дыхалі”? Ці ёсць паэт “закладнікам” месца свайго нараджэння? І ці адчувае неабходнасць падымаць балючыя і нязручныя тэмы? Як сфармавалася любоў аўтара да кароткай формы і лаканізму? Як дасягнуць афарыстычнасці, пазбегнуўшы празмернай сухасці? “Мы пішам не для жывых, а для памерлых, каб іх нечым уразіць”: якія ў паэта стасункі з польскай і сусветнай літаратурнай традыцыяй? Каго ён лічыць сваімі настаўнікамі? Ці патрэбныя сённяшняму аўтару іронія і самаіронія?
Акрамя адказаў на гэтыя і іншыя пытанні, паэт прадставіць два ўлюбёныя вершы нобелеўскай лаўрэаткі Віславы Шымборскай, стагоддзе якой мы сёлета адзначаем, і пракаментуе свой выбар.
Размова будзе весціся на беларускай і польскай мовах з беларускімі субцітрамі.
Войцех Бановіч – польскі паэт, публіцыст, журналіст, рэдактар. Нарадзіўся 10 студзеня 1967 у Асвенцыме. Скончыў паланістыку ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Аўтар кніг вершаў “Выбар большасці“ (1995), “Аптовы склад ранаў” (2000), “Народныя вершы” (2001), “Адкрытае мора“ (2006), “Польскія знакі“ (2010), “Рэхі“ (2013), “Другая рука“ (2017), “Вялікія рэчы” (2022), “Выбраныя вершы” (2022).
Як журналіст супрацоўнічае з кракаўскім выданнем “Tygodnik powszechny“. Працуе ў выдавецтве “Знак”. Аўтар біяграфіі кс. Юзафа Цішнэра і некалькіх працаў пра яго. Аўтар дзвюх дзіцячых кніжак. Чатыры разы намінаваўся на прэмію “Ніке”. У 2007 годзе атрымаў літаратурную ўзнагароду “Гдыня”. Фіналіст прэміі імя Віславы Шымборскай за кнігу “Другая рука” (2017).
Прыязджаў у Мінск на фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Жыве ў Кракаве.
---
„Kartka papieru, która zacznie oddychać“: poezja Wojciecha Bonowicza
7 września o godz. 18:00BY/17:00PL w ramach cyklu „Sanatorium pod Klepsydrą” odbędzie się wieczór poetycki Wojciecha Bonowicza. Znany krakowski autor przeczyta wiersze z trzech ostatnich zbiorów, a także opowie o swojej twórczości. Moderatorem spotkania i tłumaczem poezji Wojciecha Bonowicza na język białoruski będzie poeta Andriej Chadanowicz.
Co Bonowicz miał na myśli, mówiąc: “Staram się, aby słowa w moich wierszach odetchnęły“? Czy poeta jest “zakładnikiem“ miejsca urodzenia? I czy odczuwa potrzebę poruszania bolesnych i niewygodnych tematów? Jak ukształtowała się miłość autora do krótkiej formy i lakonizmu? Jak osiągnąć aforystyczność, unikając nadmiernej suchości? “My nie piszemy dla żywych, ale dla tych, co już umarli. Żeby ich czymś zaskoczyć“: jakie poeta me relacje z polską i światową tradycją literacką? Kogo uważa za swoich nauczycieli? Czy dzisiejszy autor potrzebuje ironii i autoironii?
Oprócz odpowiedzi na te i inne pytania, poeta przedstawi dwa ulubione wiersze Noblistki Wisławy Szymborskiej, której stulecie obchodzimy w tym roku, i skomentuje swój wybór.
Rozmowa będzie prowadzona w języku białoruskim i polskim z białoruskimi napisami.
Wojciech Bonowicz – polski poeta, publicysta, dziennikarz. Urodził się 10 stycznia 1967 w Oświęcimiu. Ukończył filologię polską na Uniwersytecie Jagiellońskim. Jest autorem tomików wierszy Wybór większości (1995), Hurtownia ran (2000), Wiersze ludowe (2001), Pełne morze (2006), Polskie znaki (2010)
Echa (2013), Druga ręka (2017), Wielkie rzeczy (2022), Wiersze wybrane (2022).
Jako dziennikarz współpracuje z krakowskim „Tygodnikiem Powszechnym”. Pracuje w wydawnictwie Znak. Autor biografii księdza Józefa Tischnera i kilku prac o nim. Jest autorem dwóch książek dla dzieci. Czterokrotnie nominowany do Nagrody Literackiej „Nike”. W roku 2007 otrzymał Nagrodę Literacką Gdynia. Jeden z finalistów Nagrody Poetyckiej im. Wisławy Szymborskiej za tom Druga ręka (2017).
Był gościem Festiwalu Poetyckiego imienia Michasia Stralcowa „Wiersze na asfalcie” w Mińsku. Mieszka w Krakowie.
1 view
829
248
1 year ago 00:57:22 1
Паэзія Войцеха Бановіча. Poezja Wojciecha Bonowicza. . Санаторый пад клепсідрай.