Мікалай Статкевіч: Гэта нашыя героі, мы вяртаем іх сабе

Сёння мы нарэшце здолелі ўшанаваць нашых герояў [у гэты дзень былі урачыста перапахаваныя Кастусь Калиноўскі і яго паплечнікі — рэд.]. Трэба прызнаць, што задачы і мэты, якія Рада БНР ставіла 101 з паловай год, таму не былі рэалізаваны цалкам. У нас няма ўстойлівай незалежнасці. У нас няма яшчэ пакуль беларускай Беларусі. Зараз зноў расце пагроза нашай незалежнасці. Ведаеце, гэта як знак з нябёсаў. Нашы мёртвыя вярнуліся да нас, каб устаць побач, даць прыклад, даць сігнал, што Беларусь трэба бараніць.
Back to Top