Яна прынесла ШМАТ пакутаў: тут сядзелі Колас, Статкевіч, Казулін | Пішчалаўскі замак (Валадарка)

☀️ На жаль, галоўныя асацыяцыі з Беларуссю тут і цяпер - гэта не Нясвіж і помнік Скарыне, а Акрэсціна і Валадарка. Распавядаем гісторыю стварэння галоўнай турмы Беларусі, дзе сядзелі Якуб Колас, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (і яго дачка Каміла, якая падтрымала паўстанне Кастуся Каліноўскага), Мікалай Статкевіч, а таксама шмат хто з хвалі пратэстаў 2020 года. Гады ідуць, але нічога не мяняецца. Улады па-ранейшаму хаваюць самых шчырых і смелых беларусаў у турме ў самым цэнтры Мінска. Палымяная прамова пра тое, што ў выніку трэба будзе зрабіць з Валадаркай, якая прынесла столькі пакутаў беларусам. Гэта канал @zahlianie_sonca , я – Мікіта Мелказёраў. Давайце беларусець разам! Будзем удзячны за падабайкі, каменты ды падпіскі. Ведаць сваю гісторыю - гэта кайфова. Далучайце сяброў! 🔥 Мінулыя выпускі: 💀 💀 💀 💀
Back to Top