Святлана Ціханоўская: «Ратаванне палітвязняў – пытанне не палітычнае, а гуманітарнае!»

У Вільні прайшоў брыфінг, прысвечаны таму, што Сяргей Ціханоўскі ўжо год утрымліваецца ў месцах несвабоды без сувязі са знешнім светам – у рэжыме інкамунікада. З 9 сакавіка 2023 года ён пазбаўлены магчымасці гаварыць з адвакатамі і ўрачамі, размаўляць з сям’ёй, атрымліваць любую інфармацыю аб тым, што адбываецца ў свеце. У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў інкамунікада стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі – адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека. Выступаючы на брыфінгу, лідарка дэмакратычнай Беларусі падкрэсліла: свет не мае права пакідаць нашых палітзняволеных у адзіноце і павінен дабівацца іх больш хуткага вызвалення.
Back to Top