Далучайцеся да марафона салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!»

29 ліпеня на шматлікіх YouTube-каналах пройдзе анлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!». Падтрымаць палітзняволеных і іх сем’і можна на сайце Святлана Ціханоўская: «Гэты марафон выдатны прыклад таго, што калі прыходзіць час рабіць добрую справу, то мы ўсе аб’ядноўваемся і можам рабіць яе разам. Давайце падчас марафону пакажам, што вызваленне людзей з турмаў – патрэбнае ўсяму нашаму народу. Гэта будзе мэсаджам не толькі беларусам, а ўсяму свету – мы працягваем барацьбу, мы працягваем дапамагаць адно адному».
Back to Top