Настаўніца ці ксёндз: за кратамі можа быць кожны, хто думае. | #беларусь #костёл #проповедь

Я ксёндз з нетыповым досведам, а менавіта, дзесяць дзён знаходзіўся за кратамі ІЧУ Віцебскага СІЗА -2 па вул. Гагарына 2. Аднак, гэта хучэй заканамернасць, чым нейкае дзіва, бо сёння там сядзіць мая быўшая настаўніца з сярэдняй школы нумар 3 у Мёрах Сцепулёнак Эма Антонаўна.   Спрабуючы ў памяці аднавіць падзеі трыццацігадовай даўніны, прыходжу да высновы, што ў сённяшніх беларускіх рэаліях, няма нічога дзіўнага, што пенсіянерка-настаўніца знаходзіцца за кратамі. Не, не таму што настаўніца з крымінальным адхілам, але таму, што з усімі намі штосьці не так.   Эма Антонаўна выкладала беларускую літаратуру, а таксама часова і рускую. Яна была настаўніцай з моцным духоўным стрыжнем. Яна была сапраўднай. Крывадушніцтва і прыстасавальніцтва было абсалютна чужое для яе. Я канешне не ідыалізую чалавека, бо па-моладасці была яна і камуністкай, і працавала ў райкаме. Але разам з тым, ніхто  ў каго я не пытаўся, не засведчыў аб тым, што яна пераследавала дзяцей у школе па рэлігійных матывах. А вядома як непроста было дз
Back to Top