Салігорскае танга - ХараЧакра - Памяці Мацюкевіч Марыі Сцяпанаўны

У гэты змрочны, але з гэтым і насычаны час мне хочацца ўспомніць аб тых людзях, якія амаль паклалі сябе дзеля спадчыны, дзеля беларушчыны, каб перадаць полымя далей. Такім чалавека з’яўляецца Марыя Сцяпанаўна Мацюкевіч. Яна была маёй настаўніцай беларуской мовы і літаратуры - вельмі незвычайнай настаўніцай. З аднаго боку гэта быў вельмі дзейсны чалавек, цудоўны арганізатар, яна была кнігавыдаўцом, у яе была свая газета Рагнеда, яна была адной са стваральнікаў Таварыства Беларускай Мовы ў Салігорску. І яна была досыць слынным, досыць вядомым дзеячам беларускага нацыянальнага адраджэння 90х гадоў. І як настаўніца - яна была неверагоднай. Да прыкладу - калі мы праходзілі творчасць Рыгора Барадуліна, ці Генадзя Бураўкіна, то гэтыя знакамітыя, геніяльныя паэты Беларусі маглі проста ўвайсці ў наш кабінет, наш класс, і пачаць чытаць свае вершы. У нас пабывалі і Барадулін, і Бураўкін, і Ніл Гілевіч, і шмат іншых. Для нас - салігорскіх дзяцей, звычайных дзяцей, дзяцей звычайных бацькоў - рабочых, гэта было нешта в
Back to Top