Нацыянальны гімн Беларусi «Пагоня»

Нацыянальны гімн Беларусi «Пагоня» Словы Максіма Багдановіча Музыка Міколы Шчаглова-Куліковіча Толькi ў сэрцы трывожным пачую За краiну радзiмую жах, Успомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях. У белай пене праносяцца конi, Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць, Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разбiць, не спынiць, не стрымаць! Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разбiць, не спынiць, не стрымаць! У бязмерную даль вы ляцiце, А за вамi, прад вамi — гады. Вы за кiм у пагоню спяшыце? Дзе шляхi вашы йдуць i куды? Мо яны, Беларусь, паняслiся За тваiмi дзяцьмi наўздагон, Што забылi цябе, адраклiся, Прадалi i аддалi ў палон? Што забылi цябе, адраклiся, Прадалi i аддалi ў палон? Бiце ў сэрцы iх — бiце мячамi, Не давайце чужынцамi быць! Хай пачуюць, як сэрца начамi Аб радзiмай старонцы балiць. Мацi родная, Мацi-Краiна! Не ўсцiшыцца гэтакi боль. Ты прабач, ты прымi свайго сына, З
Back to Top