Вольны хор – Мы выйдзем шчыльнымі радамі (“Ваяцкі марш“)

“Белсат“ супольна з “Вольным хорам“ стварыў адмысловы кліп, у якім гучыць яшчэ адзін сімвал БНР, – гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі“. Роўна 100 гадоў таму гэты гімн шырока спявалі ўдзельнікі Слуцкага збройнага чыну, якія змагаліся за вольную і незалежную Беларусь. Праз гэта з’явілася яшчэ адна назва кампазіцыі – “Ваяцкі марш“. Сёлета, калі сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы, каб выказаць пратэст супраць фальсіфікацыяў, гвалту і беззаконня, зноў надзвычай вымоўна гучаць радкі з гімну: “Мы выйдзем шчыльнымі радамі“. На вуліцы беларускіх гарадоў і мястэчак падчас сёлетніх пратэстаў вярнуліся старыя сімвалы Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай у 1918 годзе, – бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Героем кліпу на радкі “Ваяцкага маршу“ стаў беларускі нацыянальны сімвал – бел-чырвона-белы сцяг. “Белсат“ с “Вольным хором“ сняли клип на гимн БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі“. Ровно 100 лет назад этот гимн часто исполняли участники Слуцкого восстания, которые боролись за с
Back to Top