Як мінулае дапамагае разумець сучаснасць

Дваравыя лекцыі, сустрэчы з інтэлектуаламі, навыкоўцамі, выкладчыкамі, паэтамі і музыкамі – адна з адметнасцяў грамадзянскай актыўнасці, якая выбухнула ў Беларусі мінулым летам і ня сціхла да сёння. Спадарыня Ганна – настаўніца, літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры 1920-1930 гадоў за гэты час правяла не адзін дзясятак лекцыяў у розных дварах і розных населеных пунктаў Беларусі. І лічыць, што ў такой актыўнасці ёсць сваё тлумачэнне, ёсць свая гістарычная заканамернасць і абавязкова будзе плён. Спадарыня Ганна распавяла нам пра тое, хто прыходзіць на дваровыя лекцыі, чаму людзі цікавяцца паэзіяй і прозай пачатку мінулага стагоддзя, і чаму так важна ўмець рэфлексаваць і выносіць урокі з мінулага. Відэа створана для спецыяльнага праекта Зялёнага партала “Ребята с нашего двора“
Back to Top