Беларусі памяць пра СССР пераўтварылі ў фарс

Чаму людзі, якія нарадзіліся пасля 1991 года, сумуюць па СССР? Здавалася б, савецкі перыяд – перагорнутая старонка гісторыі, да таго ж не найлепшая. Але не: савецкае мінулае заўсёды побач. Штопраўда, цяпер ужо ў выглядзе фарсу. Як нарадзіўся, існаваў і ўрэшце сканаў СССР? Якую такую “выставу пачварнага абутку“ наведваў у савецкі час Лявон Вольскі? Што такое савецкі культ джынсаў? Як выглядаюць вуліцы Савецкія ў Берасці, Менску, Горадні і Ракаве? Які беларускі горад прыемна здзівіў назвамі вуліцаў? Пра гэта даведаецеся ад аўтара і вядоўцы праграмы Лявона Вольскага. А пра марш савецкіх хіпі ў Горадні распавядзе гарадзенец Павел.
Back to Top