Сяргей Харэвіч “Каб убачыць цябе“. Словы Мiхаiла Ясеня. Музыка Сяргея Харэвiча.
Імя паэта-франтавіка Міхаіла Ясеня добра ведала ўся савецкая краіна. Гераічна-патрыятычныя песні «Абеліскі», «Памяць сэрца», «Майскі вальс», створаныя паводле яго вершаў, спявалі беларускія і расійскія артысты. Набылі папулярнасць і яго лірычныя песні. А вакальны твор «Мы яшчэ сустрэнемся з вамі», напісаны Валянцінай Сярых сумесна з паэтам, задушэўна гучыць у беларускіх асяродках і на амерыканскім кантыненце.
Песня «Каб убачыць цябе» узнікла ў мінулым годзе. Аўтарам музыкі выступіў спявак Сяргей Харэвіч (працаваў у Нацыянальным акадэмічным народным хоры Беларусі імя Генадзя Цітовіча, Нацыянальнай акадэмічнай харавой капэле імя Рыгора Шырмы). У кнізе вершаў і песень «Пісьмо з 45-га...» (2001), падараванай паэтам, яго крануў лірычны абразок пра закаханага юнака. Рамантычны малюнак заснежанага горада прасякнуты дзівоснай музыкай. Вальсавая мелодыя нараджаецца-выплывае з лёгкага руху сняжынак, ветлых парываў ветру. Яна напаўняе душу маладой асобы, ахопленай страсным пачуццём, робіць навакольны свет для яе прывабным і ўтульным.
Меладычную адметнасць паэтычных радкоў падхапіў артыст і ў лепшых традыцыях савецкай эстрады ўвасобіў яе ў музыцы, перадаў у спеве. Ён запісаў песню «Каб убачыць цябе» на дыск — і яна ўспрымаецца па-юнацку чыстым, шчырым прызнаннем у любові і да каханай, і да родных краявідаў.
Аўтар: Міхась Шавыркін
4 views
1057
309
12 months ago 00:03:12 4
Сяргей Харэвіч “Каб убачыць цябе“. Словы Мiхаiла Ясеня. Музыка Сяргея Харэвiча.