Медытацыя па-беларуску для абнаўлення і перазагрузкі

Калі цяжар перажытага цісне і не дае ісці наперад, калі нейкая сітуацыя ўвагнала вас у поўны ступар, памедытуйце на святло ўласнага Месяца. З даўніх часоў Месяц прыцягваў увагу людзей. Існуе версія, што ў нашых продкаў культ гэтага нябеснага свяціла нават больш старажытны за культ Сонца. Адметнай рысай Месяца з’яўляецца яго зменлівасць. То маладзік, то поўня, то сыход, то ветах — і гэта ўсё адзіны Месяц. Існуюць розныя паданні, чаму так адбываецца. Адно з іх распавядае, што Месяц падобны да хлеба, які выпякае Бог. Калі «бохан» чарсцвее, нябесны ўладар крышыць яго рэшты на зоркі, пакідаючы маленькі кавалак для расчынення новага цеста. І як тая рошчына, гэты акраец расце, набухае, каб зноў стаць круглым прыгожым, цэлым. У гэтым сэнсе Месяц і сімвалізуе абнаўленне, «перазапуск» новага цыкла. Аўтар: АЯ Мантаж: Крылы Музыка: з сайта Music I Use: License code: QTXPBFDSCE3QVKQL Перад медытацыяй: • Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце месенджары на камп’ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі). • Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню. • Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне). Вітаем у падарожжы ў Сусвет! #belarus #беларускаямова #медытацыя #meditation #relaxing #беларусь #refreshing
Back to Top