Дым. Медытацыя па-беларуску на пазбаўленне ад суму і роспачы

Калі на душы скрабуць коткі, а ў сэрцы — цемра і смутак, вам дапаможа духмяны дым. Ён ахутвае вас нібы цёплая коўдра і забярэ з сабой у неба ўсё благое. У традыцыйнай культуры беларусаў дым звязваецца з душамі, што лятуць у вырай, на неба. Часта выкарыстоўваўся дым у магіі: дымам купальскіх зёлак абкурвалі пабудовы, свойскую жывёлу ад сурокаў, напрыклад. Народная ж медыцына дымам раіла лекаваць перапуд, дэпрэсію і іншыя ментальныя «непаладкі». Мантаж: Крылы Музыка: Royalty Free Music: License code: SGLUTRUNVZDJNFKH Перад медытацыяй: Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на кампьютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнэс-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі) Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце) Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне) Вітаем у падарожжы ў Сусвет! #belarus #беларускаямова #медытацыя #meditation #relaxing
Back to Top