Удзельнікі абласнога семінара па пытаннях эканамічнай дзейнасці наведалі Шклоўскі раён

Больш за 50 паслоў Рэспублікі Беларусь у розных краінах свету, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў рэгіёну сабраліся ў чацвер, 14 ліпеня, у Магілёве. У горадзе прайшоў абласны семінар па пытаннях эканамічнай дзейнасці. Гасцей пазнаёмілі з магчымасцямі Прыдняпроўскага краю, яго эканамічным, культурным і турыстычным патэнцыялам. У ходзе візіту ўдзельнікі семінара наведалі і Шклоўскі раён.
Back to Top