Акцыя «Лета ў чыстым горадзе» праходзіць у Віцебску ()
Каля 30 добраахвотнікаў сабрала ў Віцебску экалагічная акцыя «Лета ў чыстым горадзе». Школьнікі, вайскоўцы часці 5524 і супрацоўнікі лясгаса выйшлі ў лесапаркавую зону вёскі Шпілі, каб навесці парадак. Талакой удзельнікі акцыі ўбралі смецце і ўсталявалі ў папулярнай сярод гараджан зоне адпачынку лаўкі. Сваім прыкладам моладзь хоча сфарміраваць экалагічны этыкет адпачываючых – не смеціць на прыродзе. Экалагічная акцыя «Лета ў чыстым горадзе» праходзіць у трэці раз. Ініцыявалі яе моладзевыя актывісты Першамайскага раёна Віцебска. Падчас акцыі ўбрана ад смецця ўжо не адна зона адпачынку абласнога цэнтра.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017