Якую будучыню для Беларусі рыхтаваў Сталыпін | Какое будущее для Беларуси готовил Столыпин

Пётр Сталыпін спрабаваў уратаваць расейскую манархію ад рэвалюцыі. Ад гэтых спробаў засталіся выразы “сталыпінскі вагон“ і “сталыпінскі гальштук“. А якое месца ў гісторыі Беларусі займае гэты чалавек? У 1906 г. Пётр Сталыпін заняў пасаду старшыні Рады міністраў – зрабіўся прэм’ер-міністрам Расейскай імперыі. Перад ім стаяла вельмі важная задача – суцішэнне рэвалюцыйных настрояў у дзяржаве. Для гэтага ён выкарыстаў і бізун, і пернік. Сёння асобу Пятра Сталыпіна ўспрымаюць усё больш станоўча. У Горадні ўсталявалі мемарыяльную дошку ў ягоны гонар, бо ў 1902–1903 гг. ён быў гарадзенскім губернатарам. Але дзеля чаго стараўся Сталыпін? Дзеля ўратавання манархіі. Што азначала для Беларусі ўратаванне ўлады дынастыі Раманавых? Як аграрную рэформу Сталыпіна праводзілі на беларускіх землях? Што яна Беларусі дала? Пра гэта пагавораць доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч і кандыдат гістарычных навук Алесь Радзюк. У гэтым выданні прагр
Back to Top