Дзень беларускай вайсковай славы

Сёння – Дзень беларускай вайсковай славы. Гадавіна знакамітай Бітвы пад Оршай, у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага, нашыя гераічныя продкі, разбілі амаль утрая большыя сілы маскоўскіх захопнікаў. Захопінікаў, што і 500 год таму, і зараз імкнуцца падпарадкаваць ды паняволіць нашую зямлю і наш народ. Але ж як і 500 год таму, так і зараз Беларусь жыве. І будзе жыць. Бо справа князя Астрожскага працягвае жыць і дагэтуль. У першую чаргу ў нашых героях-добраахватніках, што сёння са зброяй у руках разам са сваімі ўкраінскімі пабрацімамі зноў змагаюцца – і перамагаюць варожую навалу. І менавіта яны у першую чаргу годныя гэтага свята, годныя вайсковай славы. Слава нашым героям! Жывым і загінулым. Вы – прыклад, вы – гонар, вы – годнасць Беларусі. І будучыня войска незалежнай Беларусі. Віншую вас са Святам вайсковай славы! Дзякуй вам, кожнаму і кожнай! Але ж ёсць і іншыя вайскоўцы. Сучасная беларуская армія. Ці годная яна гэтага свята? Не, сёння я не магу так сказа
Back to Top