Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч дзеліцца сваімі ўспамінамі пра таленавітую беларускую паэтэсу Яўгенію Янішчыц. Некалі ён назваў яе “палескай ластаўкай” і такая характарыстыка прыжылася. Праз пяць гадоў пасля яе смерці ён распавёў пра творчасць і талент паэтэсы.
Яўгенія Янішчыц – адзін з самых яркіх і выдатных талентаў у нашай нацыянальнай паэзіі. Таленавітая прыгажуня скарыла чытачоў і крытыкаў ці не адразу ж пасля першай кнігі “Снежныя грамніцы”. Яўгеніі было на той час 22 гады. Яна мела непараўнальны, незабыўны паэтычны голас. Яна зрабіла кар’еру ў Саюзе пісьменнікаў. І ў той жа час асабістае жыццё паэткі складвалася не вельмі ўдала…
Яўгенія Янішчыц – (20 лістапада 1948, – 25 лістапада 1988) – беларуская паэтэса, перакладчыца.
Нарадзілася ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці у сялянскай сям’і, бацька – бондар, цясляр, маці – працаўніца калгаса. Сям’я жыла спачатку ў вёсцы Рудка, потым пабудавалі новы дом у вёсцы Велясніца. Першы муж маці Марыі Андрэеўны, Ёзас Янішчыц, загінуў на вайне ў 1944 годзе, ад яго Яўгеніі засталося прозвішча (аб гэтым яна пісала ў вершы «Памяці Ёзаса Янішчыца»). Другі муж маці, Іосіф Патапчук – бацька Яўгеніі Янішчыц – памёр у 1975 годзе. Маці стала двойчы ўдавой і пакінула гэты свет у 2006 годзе.
Дзяцінства будучай паэткі прайшло на вёсцы. У 1955 годзе яна пайшла ў першы клас Рудкаўскай пачатковай школы. У чацвёртым класе напісала свой першы верш і прысвяціла яго маці. Пасля заканчэння Рудкаўскай пачатковай школы вучылася спачатку ў Мерчыцкай васьмігодцы, а 9–10 класы скончыла ў Парэцкай сярэдняй школе (Пінскі раён).
Самы першы твор прачытала на школьнай вечарыне, прысвечанай Я. Коласу. У снежні 1962 года ў раённай газеце «Палеская праўда» з’явіліся першыя друкаваныя творы Яўгеніі.
Вершы 17-гадовай дзяўчыны друкаваліся ў пінскай раённай газеце, у рэспубліканскіх газетах і часопісах. У 1966 годзе, пасля заканчэння сярэдняй школы, Яўгенія Янішчыц паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Стала дыпламантам беларускага фестывалю творчасці моладзі (1970).
Пасля заканчэння ўніверсітэта (1971) пайшла працаваць загадчыцай бібліятэкі ў ЦК ЛКСМБ. У гэтым жа годзе выйшла замуж за беларускага паэта Сяргея Панізніка. Праз пэўны час з’ехала ў Чэхаславакію, дзе муж служыў ваенным журналістам. Аднак хутка вярнулася на радзіму, да маці, і ў 1972 годзе нарадзіла сына Андрэя. Без дапамогі мужа гадавала сына, шлюб у студзені 1976 года быў афіцыйна скасаваны.
У 1976 годзе Яўгенія Янішчыц уладкавалася працаваць літкансультантам у «Сельскую газету». Атрыманая ў 1977 годзе ў Мінску на вуліцы Ульянаўскай кватэра дазволіла канчаткова замацавацца ў сталіцы. У 1981 годзе Яўгенія удзельнічала ў працы XXXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. 5 сакавіка 1982 года ў «ЛіМе» была надрукаваная паэтычная нізка пісьменніцы «Спакойныя вершы», прысвечаная паездцы ў ЗША.
У 1983 годзе яна становіцца загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». У 1988 годзе атрымлівае новую трохпакаёвую кватэру на вуліцы Старажоўскай ля Нямігі. У апошнія гады жыла адна, выхоўвала сына.
У яе жыцці былі перыяды творчага ўзлёту, прызнання і часы смутку, расчаравання. Цяжка і марудна Яўгенія Янішчыц папраўлялася пасля аварыі ў Магілёве ў 1976 годзе, калі атрымала мноства пераломаў і была надоўга прыкавана да бальнічнага ложка. Яна так і не здолела перамагчы фізічны боль і пакуты, што, у сваю чаргу, паўплывала на дэпрэсіўныя настроі ў апошнія гады жыцця. Па афіцыйнай версіі, паэтка трагічна загінула. Яна выпала з восьмага паверха аднаго з мінскіх дамоў.
Ніл Гілевіч асабіста быў блізка знаёмы з Яўгеніяй Янішчыц. Праз пяць гадоў ён сказаў гэтыя словы ў інтэрв’ю Уладзіміру Субату. Яшчэ праз пяць гадоў пасля інтэрв’ю Ніл Гілевіч напіша верш-прысвячэнне Яўгеніі Янішчыц “Я хацеў бы адно…” (1998). Вось ён:
Успаміны пра Жэню?
Даруйце, але…
Я не здолею іх напісаць.
Сэрца вугаль-графіт
даастатку скрышыўся,
ад жалю размяклы.
Я хацеў бы адно –
калі дойдзе мой голас –
ёй ціха сказаць:
«Кепска, Жэнечка...
Долю здабыць Беларусі
не можам ніяк мы…»
===
Інтэрв’ю запісана ў 1993 г. Аўтар – Уладзімір Субат, рэжысёр – Валянціна Гумілеўская.
1 view
43
14
7 months ago 00:01:21 1
Ніл Гілевіч “Ты кажаш, я не ведаю вайны“
8 months ago 00:48:33 1
Гумар Купалы, Коласа, Барадуліна, анекдоты ад Караткевіча і шмат самаіроніі ад літаратараў Беларусі
8 months ago 00:29:34 1
Званоў хатынскіх перазвон…
10 months ago 00:05:33 22
🔴🔴Как не стать пьяницей. Стишок на белорусском языке. Ніл Гілевіч. “Як я ўцягнуўся“.
1 year ago 00:08:58 1
Ніл Гілевіч пра Яўгенію Янішчыц (1993)
1 year ago 00:01:16 1
ЖЫТА, СОСНЫ І ВАЛУНЫ. Наста Кудасава 🔳 Ніл Гілевіч
2 years ago 00:05:56 4
Салігорскае танга - ХараЧакра - Памяці Мацюкевіч Марыі Сцяпанаўны
3 years ago 00:03:21 1
- А я лягу-прылягу (Вы шуміце бярозы)
3 years ago 01:43:16 1
Сустрэчы ў БДУ. Ніл Гілевіч
3 years ago 00:00:43 1
“Святочны, старажытны дух калядны...“ Ніл Гілевіч
4 years ago 00:07:04 2
Класікі беларускай літаратуры ажываюць і зноў маладыя!
4 years ago 00:03:50 8
Я беларус сл.Ніл Гілевіч муз.А.Дабравольскі анс.“Братка беларус“
4 years ago 00:00:28 1
Верш “Паклон табе, мой беларускі краю!“
4 years ago 00:01:54 11
“Кaлi paнa ўcтaнeш“ Ніл Гілевіч
4 years ago 00:00:51 35
Памяці Ніла Гілевіча | Памяти Нила Гилевича
5 years ago 00:09:06 1
Ніл Гілевіч у Лагойску. Частка 1
5 years ago 00:00:36 6
Чытаем пра вайну разам - Ніл Гілевіч “Не дачакаўшыся сыноў адтуль...“
5 years ago 00:05:34 5
Акция “Читаем детям о войне“
5 years ago 00:22:02 2
Ніл Гілевіч аб мінулым і будучыні Беларусі (2000 г.)
6 years ago 00:02:00 29
Ніл Гілевіч Калі рана ўстанеш cover by Valery Y Лера Яскевич