«Словы мацней» – Аляксандр Памідораў/Зяма Півавараў

Музыка і франтмэн гурта Pomidor/OFF чытае верш са зборніка “Лірыка двух нараджэнняў“ рэпрэсаванага паэта Зямы Піваварава. СЛОВЫ МАЦНЕЙ: Аляксандр Памідораў (нар. 1971) — музыка, актор, шоўмэн, адзін з першых беларускіх музыкаў, якога затрымалі за выкананне сваіх песень на дваровым канцэрце. 19 верасня на вуліцы Ангарскай, пасля паспяховага выступу, ён быў схоплены і змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна. Паводле знакамітага артыкула КоАП, музыка быў абвінавачаны ў парушэнні правядзення масавага мерапрыемства і пакараны 8 суткамі адміністрацыйнага арышту. Неўзабаве пасля вызвалення ягоны канцэрт у клубе «Графіці» быў адменены ў апошні момант. Народжаны непадалёк ад Клімавічаў, Залман, сын Рувіма, Півавараў (1910 —1937) юнацтва правёў у старажытным Мсціславе. Тут жа пазнаёміўся і з беларускімі паэтамі: Юлі Таўбін, Змітрок Астапенка, Аркадзь Куляшоў былі ў той час ягонымі сябрамі і паплечнікамі. У 1929-м прыехаў у Ленінград і пачаў працаваць
Back to Top