Пэтсан і Фіндус (Pettersson und Findus) па-беларуску: Калядная песня

Адмысловая калядная песня па-беларуску з мультсерыяла “Пэтсан і Фіндус”. Падтрымай праект праз краўдфандынг - Вытворчасць Спявае Таша Мурзэнштольц Тэкст: Нам прыгожую ялінку Змайстраваць бы ўжо хутчэй! Нам з ялінкай-харашуняй На Каляды весялей! Гэта свята любяць дзеці, І хутка прыйдзе час, Калі сябры збяруцца тут, Вакол ялінкі ў нас! Нам трэба цацкі даставаць, І кожны ўпрыгожыць кут. Бо ўжо ўсе павінны знаць, Што Каляды тут! Па-праўдзе яны тут!
Back to Top