Пэтсан і Фіндус (Pettersson und Findus) – Уступная песня па-беларуску (1 сезон)

Падтрымай выхад новых мультфільмаў праз краўдфандынг - Уступная песня з першага сезона мультсерыяла «Пэтсан і Фіндус» (Pettersson und Findus). Мультсерыял зняты па сусветнавядомай кніжнай серыі Свэна Нурдквіста. Пэтсан — гэта рассеяны стары, які жыве ў адзіноцтве на краі маленькай шведскай вёсачкі. Ён можа разумець гаворку сваіх свойскіх жывёл, любіць майстраваць і вынаходзіць. У Пэтсана ёсць вясёлы і гарэзлівы кот Фіндус. Разам героі трапляюць у мноства займальных, смешных і павучальных сітуацый. Мультфільм выдзяляецца маляўнічымі краявідамі, прыгожай прамалёўкай персанажаў, мудрым сюжэтам і выдатным саўндтрэкам! Вытворчасць Тэкст: Мы над краем паляцім, матылькі — нам наўздагон. Года кожная пара рушыць з намі ва ўнісон. Там, дзе курачкі кудахчуць і каток да нас бяжыць, І дзе любяць рыбу Фіндус з Пэтсанам лавіць. Там прыгодаў шмат жыве, якіх не знойдзеш больш нідзе. Плэйліст з усімі песнямі дзецям па-беларуску тут: ?
Back to Top