Саламяныя павукі і «марачоўскія» свістулькі ў Віцебску ()

Саламяныя павукі, «марачоўскія» свістулькі і маляваныя дываны ў традыцыях Язэпа Драздовіча... Адразу дзве выставы народных майстроў Дубровенскага і Шаркаўшчынскага раёнаў пад агульнай назвай «Кола года» разгарнуліся ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. У экспазіцыі – новыя творы народных клубаў «Дубрава» і «Талака», якія сёлета намераны пацвердзіць званне народных аматарскіх калектываў. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top