Народны гiсторыка-краязнаўчы музей вёскi В. Наваселкi и Навасёлкаўскага краю. Этнаграфічны раздел

Экспазiцыя «Мова беларускай хаты». Этнаграфічны раздзел знаёміць з прадметамі быту, элементамі вопраткі, традыцыямі народа. Тут сабраны рэчы, звыклыя для вясковай хаты канца XIX – пачатку XX стагоддзяў: калаўрот, даматканыя ручнікі, верацёны, кудзеля, гліняныя збаны, лапці, калыска, жалезныя прасы, дзежы, чыгуны, вілкі, жорны, саламяныя павукі-абярэгі і шмат іншага. Найбольш каштоўнымі экспанатамі з’яўляюцца кросны ў працоўным стане, манекен з палескім жаночым строем.
Back to Top