Беларускі бунт абмеркавалі ў Варшаве

З 8 па 10 сакавіка ва Універсітэце імя Лазарскага ў Варшаве адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя з рамантычнай і правакацыйнай назвай “Бунт у імя свабоды — забыты ген беларусаў?“. У ёй прынялі удзел даследчыкі, журналісты і грамадскія дзеячы з Беларусі, Польшчы, Венгрыі, Францыі, ЗША, Ізраіля, Нігерыі. Канферэнцыя была арганізаваная Інстытутам грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі Універсітэта Лазарскага.
Back to Top