Ці было паўстаньне 1863 году катастрофай Беларусі / Было ли восстание 1863 года катастрофой Беларуси

Мы працягваем размову з гісторыкам, які блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго нечаканыя і парадаксальныя трактоўкі падзеяў і фактаў гісторыі нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні. Наш сёньняшні суразмоўца — беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Мы пагаворым пра шляхту, нараджэньне беларускай нацыянальнай ідэі і паўстаньне 1863 — 1864 гадоў. Продолжаем наш разговор с историком, который близок к созданию альтернативной истории Беларуси. Его неожиданные и парадоксальные интерпретации событий и фактов истории нередко вызывают споры и возражения. Наш сегодняшний собеседник – белорусский историк в Польше, профессор Олег Латышонак. Мы поговорим о шляхте, зарождении белорусской национальной идеи и восстании 1863-1864 гг. 0:00 — ці праўда, што магнаты ВКЛ славянскага паходжаньня ўспрынялі літоўскі этнагенэтычны міт 2:24 — ці існавала раньнемадэрная нацыя эліт ВКЛ, як пра гэта пісаў Тымаці Снайдэр 4:33 — калі ня толькі шляхта, але і мяшчане Беларусі сталі рабіцца палякамі 5:48 — ці праўда, што падзелы Рэчы Паспалітай спынілі палянізацыю мяшчанаў у Беларусі? 6:26 — у XVIII стагодзьдзі адбылося пашырэньне «наратыўнай» Беларусі, пачалі пісаць пра «князёў літоўскіх і беларускіх» 8:16 — адкуль узялася Беларусь? 10:04 — калі пачала нараджацца мадэрная беларуская ідэнтычнасьць? 11:49 — ці праўда, што мадэрныя літоўскі і беларускі нацыяналізмы вырасьлі з польскага нацыяналізму? 14:35 — як літоўцы ператварылі палітонім «літва» ў этнонім 18:09 — кім сябе лічыў Адам Міцкевіч 19:00 — чаго паўстаньне 1863–1864 гадоў дало Беларусі больш — добрага ці дрэннага 22:50 — ці праўда, што Мураўёў-вешальнік сваімі рэпрэсіямі вызваліў Беларусь ад польскага элемэнту і адкрыў дарогу беларускаму руху 24:45 — кім нарадзіўся і кім памёр Кастусь Каліноўскі 27:13 — каго ня любяць сучасныя «ліцьвіны» 📌 Абавязкова падпішыцеся на наш YouTube канал і пастаўце званочак: @svaboda-historyja Наш сайт: TELEGRAM: FACEBOOK: TWITTER: INSTAGRAM: TikTok: @radio_svaboda Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі
Back to Top