“Культурная сядзіба“: ці можна “жыць звычайным жыццём“ у час масавых пратэстаў?

Нядаўна Мінск-2020 параўналі з Парыжам-1942. Мелася на ўвазе, што не зважаючы на вайну і акупацыю горад працягвае жыць тым, чым і жыў: сваімі звычайнымі жарсцямі, спрэчкамі ў кавярнях, канцэртамі, вечаровымі шпацырамі па набярэжнай і ўвогуле ўсім, што напаўняе жыццё сучаснага гараджаніна. Ці справядліва гэта ў дачыненні да тых, хто ў той жа час церпіць за сваю грамадзянскую пазіцыю? І, з іншага боку, ці правільна абмяжоўваць сябе ў забаўках проста таму, што іншыя людзі робяць выбар на карысць пратэстаў? Пра гэта ў 53-м выпуску “Культурнай сядзібы“ паразмаўляюць Павел Свярдлоў і Аляксей Сапрыкін.
Back to Top