“Культурная сядзіба“: “Сабраліся пад відам музычнай вечарынкі“

На канцэрце “Разбітага сэрца пацана“ на турбазе пад Смалявічамі затрымана пад 70 чалавек. Сярод іх франтмэны РСП Павел Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка і іншыя музыкі. Міліцыя абвясціла, што сарвала не канцэрт, а дэструктыўную вечарынку, якая праводзілася “пад відам канцэрта“. Але так жа можна сарваць любы канцэрт! Асабліва рок-канцэрт, за якім амал заўжды закладзеная нейкая ідэалогія! Затрыманні музыкаў (і лыжнікаў!) абмяркоўваем з лідарам гурта Tornado Ангусам, які сам быў затрыманы падчас масавых пратэстаў у Мінску.
Back to Top