Вялікая пятніца

Сёння, у Вялікую пятніцу, і заўтра, у Вялікую суботу, праваслаўная царква ўспамінае пакуты і крыжовую смерць Ісуса Хрыста. Яго пахаванне і сыход у пекла. З гэтай нагоды Дзмітрый Салодкі, аўтар выставачнага праекта “Чаму Ты Мяне пакінуў?”, не выказвае сваё #слова_куратара, а запрашае да прагляду запісанага ім відэа, у якім, на яго думку, творы кажуць гучней за ўсялякія словы. Тым больш, што заўтра ў праваслаўных храмах мы пачуем спевы з заклікам да маўчання ў гэты таямнічы момант ахвярнай смерці Хрыста: «Да молчит всякая плоть человеческая и да стоит со страхом и трепетом и ни о чем земном в себе не помышляет: ибо Царь царствующих и Господь господствующих идет на заклание отдать Себя в пищу верным».
Back to Top