2017/03/31, ЛМФ, 22 тур, Red Bisons - Alliance City - 12:3 (увесь матч)

Ліга міні-футбола 2016/2017 гг. Другі дывізён (група В), 23 тур 2017/03/31, пятніца, а 19:55 Матор (вул.Ангарская, 2/3) Red Bisons - Alliance City - 12:3 (першы тайм - 4:2) Alliance City гуляў зусім не асноўным складам, да таго ж у іх было ўсяго толькі 4 чалавекі плюс 5-ы чалавек, па згодзе абодвух бакоў, з іншай каманды, што дазволіла атрымаць перамогу пасля серыі з 3 паразаў. Хоць і не без складанасцяў, асабліва калі лік амаль зраўняўся (4:3), але запомняцца толькі лічбы 12:3. Пасля зарубаў на мінулым тыдні менавіта такая разгрузка і была патрэная. Плюс тры ачкі ў незалежнасці ад ступені аптымальнасці суперніка - гэта тры ачкі. А напрыканцы сезона яны маюць значна больш вялікую вагу, асабліва ўлічваючы тое, што нашыя канкурэнты Рэйнджэры проста дэкласавалі Мінскзелянбуд. Нарэшце зрабілі камандны здымак разам са сцягам - і адразу перамаглі.
Back to Top