“Ваяцкі марш”, Гімн Беларускай Народнай Рэспублікі // anthem of the BNR // vayacki marsch

reupload due to previous one being messed up Тэкст песьні быў упершыню апублікаваны 30 кастрычніка 1919 году ў газэце “Беларусь”. У якасьці гімну Беларускай Народнай Рэспублікі марш быў прыняты ў 1920 годзе. Песьня выкарыстоўвалася ўдзельнікамі Слуцкага Збройнага Чыну. Потым марш актыўна выкарыстоўваўся арганізацыямі беларускае дыяспары, якія стаялі на незалежніцкіх пазыцыях. У 1991 годзе, пасьля аднаўленьня незалежнасьці Беларусі, вылучаліся прапановы зрабіць “Ваяцкі марш” гімнам Рэспублікі Беларусь, побач з аднаўленьнем гербу “Пагоня” і Бел-чырвона-белага сьцяга ў якасьці дзяржаўных сымбаляў. У прыватнасьці, з публічным зваротам наконт гэтага выступілі вядомыя літаратары Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч і Рыгор Барадулін.
Back to Top