“Улады ператварылі жыццё ў пекла“ / Беларус беларусу

Наста Азарка была актывісткай “Маладога фронту“, арганізоўвала мерапрыемствы ў Нясвіжы ў 2020 годзе і таму вымушана з’ехала з Беларусі. Сёння ёй патрэбная дапамога. У выданні таксама падзяка ад сям’і стачкамаўца Сяргея з “Белкарду“ за дапамогу. Наста Азарка – беларуская паэтка і актывістка з Нясвіжу, сябра арганізацыі “Малады фронт“, за ўдзел у якой з 2006 года неаднаразова прыцягвалася да адказнасці з боку рэжыму Лукашэнкі. Улады ператварылі ейнае жыццё ў пекла – пачынаючы ад немагчымасці ўладкавацца на працу паводле спецыяльнасці (настаўніца пачатковых класаў) да пагрозы забраць дачку ў прытулак і нават да пагрозаў жыццю. Пасля актыўных дзеянняў у 2020 годзе, калі Наста дапамагала іншым з юрыдычнымі кансультацыямі, рабіла ўлёткі, пісала прамовы, ладзіла мерапрыемствы ў Нясвіжы, яна вымушаная была пасля шматлікіх пагрозаў з’ехаць за мяжу. Цяпер яна ў Познані актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці беларускай дыяспары, а таксама спрабуе знайсці працу. Цяжкае фінансавае с
Back to Top