🍎Пасціла і сок з фермерскіх яблыкаў – «Свая зямля»

У вытворчым садзе фермерскай гаспадаркі Садоўскіх, што ў Лужках Шаркаўшчынскага раёна, кожны сезон добры ўраджай: па 30-50 тон з гектара сёлета далі імунныя сарты яблыкаў і груш. Адпаведны догляд і сарціроўку пладоў давяраюць падрыхтаваным садаводам. Амаль усе яны з навакольных вёсак, некаторыя нават з горада вярнуліся на бацькаўшчыну і сёння ніколькі не шкадуюць. Кіраўнік гаспадаркі Людміла Садоўская гарантуе ім добры заробак, прэміі і сацыяльныя выгоды. Сёлета ператварылі памяшканні былога перапрацоўчага прадпрыемства ў сучасны цэх па вытворчасці сокаў. Пробную партыю выпусцілі з уласнай сыравіны. А заўтра разлічваюць на фрукты віцебскіх сельгасвытворцаў і гаспадароў уласных падворкаў. Куды пойдзе імпартазамяшчальная прадукцыя? Якая стратэгія ў сямейнага бізнесу? У чым адчуваецца падтрымка мясцовай улады? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» на
Back to Top