Спяваем Годна з Лявонам Вольскім «Паветраны шар»

Беларусы з розных гарадоў і краін разам у анлайне зайгралі і заспявалі песню гурта . «Паветраны шар». Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла штотыднёвы музычны праект «Спяваем Годна». Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі. У запісе песні «Паветраны шар» паўдзельнічалі Лявон Вольскі, вядомыя оперныя спевакі Маргарыта Ляўчук і Павел Кацюшын, музыкі гуртоў Vuraj і Dee Tree, палескі народны калектыў «Каляжанкі» і іншыя беларусы, якія жывуць у розных гарадах Беларусі і свету. У запісе новых песень можа паўдзельнічаць кожны ахвотны, для гэтага трэба далучыцца да тэлеграм-канала і чата «Годна»: Там Сяржук Доўгушаў будзе публікаваць анонсы і інструкцыі па новых песнях, а таксама даваць парады як правільна спяваць і граць, каб Яўгену Цярэнцьеву, які ў пр
Back to Top