Вольны хор спявае ў Ноч расстраляных паэтаў. Канцэрт “Я не вінаваты!“ / Стрым

29 кастрычніка − канцэрт Вольнага хору, прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў. Вольны хор падрыхтаваў адмысловую праграму твораў рэпрэсаваных аўтараў, большасць з іх прагучыць упершыню. У гэты вечар будуць выкананыя творы на вершы забітых ноччу з 29 на 30 кастрычніка 1937 года Алеся Дудара, Цішкі Гартнага, Міхася Чарота, а таксама творы аўтараў, якія прайшлі праз прысуды, турмы, лагеры, вымушаную эміграцыю, але засталіся на беларускай культурніцкай глебе: Мікола Куліковіч, Наталля Арсеннева, Мікола Равенскі, Міхась Кавыль, Дзмітры Верасаў, Вольга Бурнос, Сяргей Новік-Пяюн ды іншыя. Прагучаць творы кампазітара і дырыжора першага беларускага хору Уладзіміра Тэрраўскага, якога расстралялі ў 1938 годзе, а яшчэ творы сучасных кампазітараў, якія, нягледзячы на вымушаную эміграцыю, не згубілі сувязі з Радзімай і працягваюць змагацца, ствараць і прасоўваць беларускую культуру за мяжой. Месца падзеі: Касцёл святога Аляксандра ў Варшаве (на плошчы Трох Крыжоў) Час: 29 кастрычніка а 22:00 беларускага часу (20:00 польскага) Калі вы ў Варшаве – запрашаем! Уваход вольны. Калаж з фота: Дасылайце нам відэа ў чат-бот – Старонка БЕЛСАТ – Старонка ВОТ ТАК – iOS – Android – Ва ўсіх пытаннях – @ Падпішыся на нашыя каналы: БЕЛСАТ NEWS – ВОТ ТАК – БЕЛСАТ LIFE – ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ - БЕЛСАТ NOW – БЕЛСАТ HISTORY – БЕЛСАТ MUSIC – BIEŁSAT PL – BELSAT ENGLISH – БЕЛСАТ DOC – ВОТ ТАК NOW – БЕЛСАТ SHORTS – ВОТ ТАК SHORTS – Далучыся да нас у сацыяльных сетках: Па-беларуску: Instagram – Facebook – Vkontakte – Twitter – Odnoklassniki – Telegram – TikTok – По-русски: Telegram – Instagram – Facebook – Vkontakte – Twitter – Po polsku: Instagram – Facebook – Twitter – In english: Twitter – #ночрасстраляныхпаэтаў #нерасстраляныя #вольныхор
Back to Top