Рыгор Барадулін - Ружанец

Верш Рыгора Барадуліна “Ружанец“. Ойча наш, што ў нябёсах, Хай свяціцца Імя Твае І ў зорах, і ў лёсах. Хай прыйдзе Валадарства Твае, Як спатоля, Хай Твая ўсёўладарная Збудзецца воля Як на небе, Гэтак і на зямлі. Хлеб наш надзённы пашлі, Жыццядар, сёння нам. І даруй нам нашы даўгі, Як даруем і мы даўжнікам. Адгарадзі ад нас Спакуслівыя лугі. І ў смутны час, І ў цёмныя дні Нас ад нячысціка аслані. Не зрушыцца Валадарства Твае. І рушаць рухава Ад Твайго цвярдога парога І сіла, і слава Твае мілаты і лагоды, Айца, і Сына, і Духа Святога Цяпер і заўсёды. І на вячніны вячнін. Амін. Кадры з фільму “Эпоха Барадуліна“
Back to Top