Зміцер Вайцюшкевіч, спявак і музыка, чытае верш Алеся Разанава “Навальніца“.
#незагаснуцьзоркіўнебе - паэтычная хрэстаматыя да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў
👉 Усе творы
🔳 Зміцер Вайцюшкевіч — спявак, музыка-мультыінструменталіст.
Нарадзіўся ў 1971 г. на Лідчыне. Вучыўся ў Інстытуце культуры па класе кларнета і ў Мінскай музычнай вучэльні імя Глінкі. Быў удзельнікам гурта KRIWI, шмат працаваў як сольна, так і з гуртом WZ-Orkiestra. Запісаў больш за 20 альбомаў, пераважна на вершы паэтаў-сучаснікаў, у першую чаргу — Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзіміра Някляева.
🔲 Алесь Разанаў (1947-2021) — паэт, перакладчык, мысляр. Намінант на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Адзін з самых уплывовых паэтаў Беларусі.
Нарадзіўся на Берасцейшчыне. Вучыўся на філфаку БДУ, пасля хваляванняў 1968 г. быў вымушаны давучвацца ў Брэсце. Працаваў у вы