Данчык - Мы яшчэ сустрэнемся (1990)

Словы Мiхаiла Ясеня Музыка Валянцiны Сярых Быў ласкавым сонечны ранак, аб такiм заўсёды мы марым, Мы сустрэлiся нечакана, мне па сэрцы позiрк ударыў. Кожны з нас прайшоў мiма моўчкi, быццам хтосьцi быў памiж намi, Ды сказалi мне Вашы вочы: “Мы яшчэ сустрэнемся з Вамi“ Прыпеў: Нiкуды не дзенемся, нiкуды не дзенемся Ад сустрэчы новай мы самi. Мы яшчэ сустрэнемся, мы яшчэ сустрэнемся, Мы яшчэ сустрэнемся з Вамi. Часта нас знаходзiць каханне там, дзе мы яго не чакаем, Ды прыходзiць раптам спатканне - свой шчаслiвы лёс сустракаем. У натоўпе шумна i цесна неба сiнь блiскала над намi, Ды сказала мне ў сэрцы песня: “Мы яшчэ сустрэнемся з Вамi“ Прыпеў. Толькi раз сустрэлiся вочы, мне па сэрцы позiрк ударыў, Кожны з нас прайшоў мiма моўчкi, аб такой сустрэчы мы марым. Сiнi ранак вулiцай крочыў, i iшлi Вы разам з сябрамi, Ды сказалi мне Вашы вочы: “Мы яшчэ сустрэнемся з Вамi“ Прыпеў (2).
Back to Top