Данчык Бярозка

Музыка Игорь Лученок Стихи Анатолий Велюгин * Снягі і зоры за акном. Заснулі ў хаце ўсе даўно. Бярозка юная галлём Паціху стукае ў акно. А ты плывеш у белы свет, Сінее плынь тваіх вачэй, І найдалейшая з планет Сяла суседняга бліжэй. Стаіць задумная адна, Як ветразь даўніх зім і лет. Стаіць бярозка ля акна, З якога мне адкрыўся свет. А я ўсё чую шум лясоў. Шляхі ў маленства замяло. І сніцца сон з найлепшых сноў - Бярозкі дзіўнае святло.
Back to Top