Данчык - Не за вочы чорныя (1989)

Словы Адама Русака Музыка Юрыя Семянякi Цiха растрывожыла Думкаю-бяссоннiцай Вечна неспакойная Ты, любоў мая. Не за вочы чорныя, Не за бровы смуглыя, А за сэрца шчырае Палюбiла я. Знаю, не праложаны Мне дарогi роўныя, Кветкамi не сцелюцца Сцежкi у жыццi. Пушчамi глыбокiмi, Горамi высокiмi, Рук не разнiмаючы, Нам з табой iсцi. Засвяцiся яснаю, Светлаю нязгаснаю, Зоркаю шчаслiваю, Ты, любоў мая. Не за вочы чорныя, Не за бровы смуглыя, А за сэрца шчырае Палюбiла я.
Back to Top