Данчык - У гушчарах (1990)

Музыка Міколы Шчаглова Словы Наталлі Арсеньевай У гушчарах, затканых імглою, Шэрым змрокам на золку ў зару Ахвяруем табе мы сабою Кожны дзень, кожны час, Беларусь! І няма ў сэрцы жалю ды страху, Мы адвагай юнацкай гарым, Не чужыя варожыя сілы - Толькі ты нас вядзеш да зары. І мы верым - яна разгарыцца, Ўстане зноў над краінаю дзень, Бо не стане змагар, не скарыцца У нядолі ніколі, нідзе. Хмараў дым над галовамі тае, Вецер дыхае мятай, быллём. Беларусь, Беларусь залатая, За цябе, за цябе мы ідзём!
Back to Top